-
- Советы молодому специалисту
- Методические рекомендации по ведению журнала учёта и планирования работы объединений
- ИМП по дополнительному образованию 2018/2019 уч.год
- Алгоритм взаимодействия курительные смеси
- Типовые программы дополнительного образования детей и молодежи
- Методические рекомендации по организации воспитательной работы в период зимних каникул
-
- Требования к оформлению краеведческих работ
- Музеи учреждений образования
- Психологическая поддержка детей, участвующих в конкурсах
- Справочно
- ПОЛОЖЕНИЕ «Спортивные туристские походы» 2019
- Конкурс «Падарожжа па малой Радзіме»
- РЕКОМЕНДАЦИИ по заполнению Дневника путешественника
- Педагоги- участники ВОВ
- Акцыя «Я гэты край Радзімаю заву».
- Дзейнасць школьнага музея. Метадычныя матэрыялы
- Виртуальные музеи
Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе прымае Іванава
Юбілейны, дваццаць пяты Дзень беларускага пісьменства ў 2018 годзе пройдзе ў кантэксце тэматыкі “Мая малая радзіма” ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці.
За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Сярод іх: тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры і педагогамі.
Сярод асноўных мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства:
– урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор у галіне паэзіі, прозы, драматургіі, заснавальнікамі якога з’яўляюцца грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, іншыя зацікаўленыя;
– круглы стол з удзелам замежных паэтаў і пісьменнікаў, арганізатарамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, грамадскае аб’яднанне «Саюз пісьменнікаў Беларусі», РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура»;
– навукова-практычная канферэнцыя з удзелам прадстаўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, навуковых устаноў краіны.
У рамках свята адбудзецца фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме», накіраванага на павышэнне цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, выхаванне падрастаючага пакалення на лепшых прыкладах нацыянальнай літаратуры, пошук і падтрымку таленавітай моладзі. Заснавальнікамі конкурсу з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» і ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».
Мінскую вобласць на конкурсе гэтага года прадставіць лаўрэат паўфіналу рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка: прысвячэнне маёй Радзіме» Вікторыя Дзільман, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Мар’іна Горка» Пухавіцкага раёна.
Телефоны: 62045, 60218, 62109
Email: unost2008@mail.ru