Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Адкуль назва такая Высокая Гара

Дата: 21 мая 2020 в 12:22, Обновлено 26 октября 2020 в 09:49

ВЫСОКАЯ ГАРА

    Жывучы ў вёсцы, у горадзе, у любым населеным пункце, кожны чалавек міжволі задумваецца, чаму гэты населены пункт названы менавіта так, а не інакш.

     Навучэнцаў краязнаўчага гуртка турыстычнага цэнтра “Юнацтва”, што ў вёсцы Высокая Гара, таксама гэта пытанне зацікавіла. Пачалі яны шукаць адказ на яго ў матэрыялах музеяў і бібліятэк. І вынікі пошуку не заставілі сябе доўга чакаць. Праўда, устанавіць дакладны час узнікнення вёскі не ўдалося (ва ўсякім разе, у самым пачатку 19 стагоддзя яна ўжо існавала), але ж пра назву даведаліся ў мясцовым музеі “Спадчына”. Аказваецца, што ўсё вельмі проста: першыя пабудовы з’явіліся на гарэ (маецца на ўвазе на высокім месцы) у адносінах да поймы ракі Плаўня, працякаючай праз вёску. Адсюль і назва яе – Высокая Гара. А месца гэтае высокае знаходзіцца побач з нядаўна яшчэ існуючым Домам Культуры.

      Але гурткоўцы ў сваіх пошуках на гэтым не спыніліся і пачалі распытвацца і шукаць штосьці накшталт легенды… І знайшлі… У Бярэзінскай бібліятэцы… А сэнс гэтай легенды ў тым, што калі на нашы землі напалі чужынцы, то яны рабілі многа зла нашым мірным людзям: забівалі, рабавалі, мучылі, забіралі ў палон. Сярод палонных аказалася і дачка князя. У адказ на такія дзеянні княжацкія дружыннікі “дагналі злых чужынцаў, перабілі іх усіх да аднаго, нікога не пашкадавалі. І каб косці іхнія не валяліся па бліжэйшых мясцінах, то сцягнулі трупы і насыпалі над імі вялізны курган, які потым у народзе сталі называць Вялікаю Гарою або Высокаю Гарою.” Сама легенда вельмі цікавая, у двух словах не раскажаш. Але яе можна знайсці зараз ужо у матэрыялах нашага музея або ў кнізе А. М. Ненадаўца “Міншчына: назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў.”

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.