Мая маленькая радзіма…
Мая маленькая радзіма – ты, горад мой, Беразіно,
Куточак, сэрцу майму мілы, і ў вялікі свет акно.
На правым беразе Бярозы стаіш, глядзішся ў раку,
Трымаеш у памяці народа сваю сівую даўніну.
Твае сучасныя будоўлі: царква, і мост, і стадыён…
Ды чаго толькі не раскажаш пра наш Бярэзінскі раён…
Лясы – вялікае багацце маёй маленькай стараны.
Дык развівайся ж і красуйся, а дапаможам табе мы!
2019г. Васілевіч А.В.