УМОВЫ
правядзення раённага (адборачнага) этапа конкурсу «Падарожжа па малой Радзіме» у рамках рэспубліканскага грамадзянска патрыятычнага праекта «Збяры Беларусь у сваім сэрцы»
1. Мэта і задачы конкурсу
Конкурс праводзіцца з мэтай далучэння моладзі да вывучэння гісторыі, культуры і прыроднай спадчыны малой радзімы.
Задачы конкурсу:
сістэматызацыя агульнавядомых і маладаследаваных гістарычных, культурных, эканамічных, прыродных, сацыяльных каштоўнасцей малой радзімы;
папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных дастапомнасцей малой радзімы;
прывіццё навучэнцам даследчых навыкаў, пашырэнне і паглыбленне інтэлектуальных і пазнавальных магчымасцей навучэнцаў;
садзейнічанне фарміраванню ў маладога пакалення грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, адказнасці за адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы.
2. Удзельнікі конкурсу
У мерапрыемствах праекта прымаюць удзел асобныя навучэнцы, калектывы навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях: да 14 гадоў, пасля 14 гадоў.
3. Парадак правядзення раённага этапа рэспубліканскага конкурсу «Падарожжа па малой Радзіме» у рамках праекта Беларусь у сваім сэрцы” (далей – конкурс).
3.1. Раённы этап праводзіцца з 20 студзеня 2020 па 1 кастрычніка 2020 года.
3.2. У рамках падрыхтоўкі да конкурсу навучэнцы вывучаюць і аналізуюць матэрыял па гісторыі населенага пункта (дакументы, архіўныя звесткі, навуковую і гістарычную літаратуру, інш.), удзельнічаюць у паходах і экскурсіях.
Па выніках даследчай дзейнасці навучэнцамі ствараецца інфармацыйны стэнд. На стэндзе абазначаюцца і апісваюцца (кароткая даведка) найбольш значныя аб’екты і падзеі гісторыі, культуры, эканомікі і прыроды сваёй мясцовасці, з фотаздымкамі і схематычным абазначэннем аб’екта ў дадзенай мясцовасці (карта-схема, план і г.д.).
Раённы этап праходзіць у два туры: першы – завочны, на які прадстаўляецца тэкставы матэрыял з апісаннем інфармацыі, прадстаўленай на стэндзе, а таксама яго фотаздымак, другі – вочны, які адбудзецца ў кастрычніку 2020 года і будзе праходзіць у форме стэндавай абароны .
Інфармацыйны стэнд павінен адпавядаць наступным памерам:
2,0 м. – вышыня, 1,5 м. – шырыня.
4. Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ:
змястоўнасць, інфармацыйная напоўненасць;
суадносіны ілюстрацыйнага (нагляднасць) і тэкставага матэрыялу;
якасць прэзентацыі (паўната, лагічнасць прадстаўлення работы, аргументаванасць, выразнасць, даступнасць выкладання);
камунікатыўныя якасці дакладчыка (эрудыцыя і культура аўтара, падрыхтаванасць, добразычлівасць, утрыманне ўвагі аўдыторыі, прытрымліванне часу);
адказы на пытанні (паўната, аргументаванасць, перакананасць, уменне выкарыстоўваць адказы для паспяховага раскрыцця тэмы, ступень валодання інфармацыяй па абранай тэме);
магчымасць выкарыстання матэрыялу для папулярызацыі і прапаганды адметнацей малой радзімы .
5. Падвядзенне вынікаў
Конкурсныя матэрыялы дасылаюцца на раённы этап да 1 кастрычніка 2020 года ў дзяржаўную ўстанову адукацыіі «Турыстычны цэнтр "Юнацтва» в.Жорнаука Бярэзiнскага раёна".
Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені.
Пры падвядзенні вынікаў конкурсу пры роўнай колькасці балаў на падставе рашэння журы можа ўсталёўвацца адпаведная колькасць прызавых месцаў (першае, другое, трэцяе).
</article>