Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Славутыя землякі

Дата: 21 мая 2020 в 11:53, Обновлено 16 ноября 2021 в 15:04

   Віктар Колас 

     Недалёка ад вёскі Высокая Гара, дзе знаходзіцца турыстычны цэнтр “Юнацтва”, у невялічкай вёсцы Барсукі нарадзіўся мастак сусветнай вядомасці  Віктар Колас.

     Яго школьныя гады і гады юнацтва прайшлі сярод маляўнічых прастораў роднага краю. І нездарма маляваць Віктар пачаў яшчэ ў раннім дзяцінстве. Натхнялі яго творы мастакоў-класікаў, асабліва карціны Шышкіна, а таксама творы Якуба Коласа.

      Упершыню пра Віктара Коласа як мастака землякі даведаліся ў 2003 годзе. Пра яго творчасць былі надрукаваны артыкулы ў газеце “Сцяг Леніна”, а потым у газеце “Мінская праўда”.  

      Па волі лёсу мастак са сваёй сям’ёй зараз пражывае ў г. Чыкага (ЗША). Але сэрца Коласа знаходзіцца тут, на малой радзіме. Аб гэтым гавораць яго шматлікія палотны, прысвечаныя роднай старонцы.

     Удзельнікі заняткаў па інтарэсах “Юныя этнографы”, кіраўніком якіх з’яўляецца Васілевіч А. В., звязаліся з мастаком у сацыяльных сетках і завялі з ім перапіску. Віктар у сваю чаргу не застаўся абыякавым да землякоў і выслаў ім па почце свае работы. З матэрыялаў аб славутым земляку, сабраных раней гурткоўцамі і рэпрадукцый прысланых карцін на базе турыстычнага цэнтра “Юнацтва” (в. Высокая Гара) была арганізавана выстава “Бярэзінскі край – мой зямны рай”.

      Наведвальнікамі выставы былі мясцовыя жыхары, многія з якіх добра памятаюць мастака, а таксама прадстаўнікі палатачных лагераў школ Бярэзінскага раёна і лагераў гімназіі № 35 і школы № 1 горада Мінска.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.