Падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі».
Вiншуем з дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Юны мастак» ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно» Мінскай вобласці (кіраўнікі: Губіч Галіна Міхайлаўна, Ждановіч Алена Якаўлеўна)
У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2018 год у снежні б.г. былі падведзены вынікі заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі».
Рэспубліканскім журы адзначана правядзенне ўдзельнікамі конкурсу комплекснага даследавання адметнасцей малой радзімы. Максімальную колькасць балаў атрымалі аўтары работ, у якіх былі выяўлены малавядомыя альбо страчаныя факты рэгіянальнай гісторыі, адметнасці матэрыяльнай і духоўнай культуры, прадстаўлена ўсебаковае і цэласнае даследаванне, адраджэнне страчанай спадчыны рэгіёна, а таксама праведзены мерапрыемствы накіраваныя на папулярызацыю гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны малой радзімы.
Пераможцы конкурсу вызначаны ў намінацыях «Матэрыяльная культура» і «Духоўная культура» у дзвюх узроставых катэгорыях.
Разгледзеўшы справаздачныя матэрыялы на іх адпаведнасць асноўным мэтам і ўмовам конкурсу, рэспубліканскае журы прыняло рашэнне:
1. Узнагародзіць пераможцаў і прызёраў рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі» у намінацыі «Духоўная культура»:
1.2. Узнагародзіць дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь:
Дземянчук Алесю, навучэнку 10 класа ДУА «Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна» Мінскай вобласці (кіраўнікі: Курловіч Марыя Вячаславаўна, Дрозд Ірына Канстанцінаўна);
Літвінаву Дар’ю, навучэнку 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 6 г. Рагачова» Гомельскай вобласці (кіраўнік Літвінава Ларыса Васільеўна);
творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Спадчына» ДУА «Пінскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі» на базе ДУА «Плешчыцкая сярэдняя школа» Брэсцкай вобласці (кіраўнік Дубінецкая Зінаіда Дзмітрыеўна);
творчы калектыў навучэнцаў аб’яднання па інтарэсах «Юны мастак» ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Беразіно» Мінскай вобласці (кіраўнікі: Губіч Галіна Міхайлаўна, Ждановіч Алена Якаўлеўна); подробнее ЗДЕСЬ